Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Турцыі з Днём Рэспублікі

29 октября 2014
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Рэджэпа Таіпа Эрдагана з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі.

Прэзідэнт Беларусі выказаў надзею, што пазітыўная дынаміка беларуска-турэцкага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, а таксама высокі ўзровень паразумення на міжнароднай арэне будуць і ў далейшым садзейнічаць збліжэнню нашых краін.