Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Абдулаха Гюля з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі.
Турцыя з'яўляецца паслядоўным і надзейным партнёрам Рэспублікі Беларусь. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы і ў далейшым будзем умацоўваць дружалюбныя адносіны паміж нашымі народамі і пашыраць узаемавыгаднае супрацоўніцтва Беларусі і Турцыі, - гаворыцца ў віншаванні.














