Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмона

9 сентября 2017
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмона з Днём Дзяржаўнай незалежнасці. 

"За гады суверэнітэту Таджыкістан дасягнуў значных вынікаў у нацыянальным будаўніцтве, сацыяльным і эканамічным развіцці, умацаванні сваіх пазіцый на сусветнай арэне", - гаворыцца ў віншаванні. 

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што ўзаемная нацэленасць на паглыбленне дружалюбных і даверных беларуска-таджыкскіх адносін будзе і ў далейшым мацнець, узбагачаючы двухбаковы дыялог новымі прыкладамі плённага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.