Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан з нацыянальным святам

16 декабря 2017

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева з нацыянальным святам. 
"За гады незалежнасці Казахстан дасягнуў значных поспехаў у станаўленні дзяржаўнасці, умацаванні аўтарытэту на сусветнай арэне, эканамічным развіцці, забеспячэнні сацыяльнай і міжканфесійнай згоды. Сёння Казахстан вырашае маштабныя задачы па рэфармаванні эканомікі, мадэрнізацыі палітычнага і грамадскага жыцця. Сваімі міратворчымі намаганнямі краіна ўносіць важкі ўклад у падтрыманне бяспекі", - адзначаецца ў віншаванні. 

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што рэалізацыя дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе нядаўняга візіту Нурсултана Назарбаева ў Беларусь, будзе садзейнічаць далейшаму развіццю беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва як у двухбаковым, так і ў інтэграцыйным фармаце.