Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Польшчы і палякаў з Нацыянальным святам незалежнасці

11 ноября 2016
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду і народ гэтай краіны з Нацыянальным святам незалежнасці.

"Канструктыўныя і добрасуседскія адносіны з Польшчай заўсёды былі і застаюцца прыярытэтам для Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што інтарэсам двух блізкіх народаў, а таксама ўсёй еўрапейскай сям'і адпавядае поўная нармалізацыя беларуска-польскага міждзяржаўнага ўзаемадзеяння.


Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя