Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Манголіі

11 июля 2014

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Манголіі Цахіягійна Элбэгдоржа з Нацыянальным святам Манголіі.

Перакананы, што канструктыўнае ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Манголіяй, заснаванае на ўзаемнай павазе і даверы, будзе і ў далейшым умацоўвацца на карысць нашых народаў, - гаворыцца ў віншаванні.