Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Латвійскай Рэспублікі Раймандса Веёніса

18 ноября 2016
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Латвійскай Рэспублікі Раймандса Веёніса і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - 98-й гадавінай абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі.

"Беларусь удзяляе вялікую ўвагу пашырэнню сувязей з Латвіяй і зацікаўлена ў паспяховай рэалізацыі патэнцыялу двухбаковага добрасуседскага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што канструктыўныя міждзяржаўныя адносіны з'яўляюцца асновай для ўмацавання гандлёвага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння і падтрымкі рэгіянальнай стабільнасці.