Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева з Днём незалежнасці

31 августа 2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева з дзяржаўным святам - Днём незалежнасці.

"Перакананы, што паступальнае развіццё беларуска-кыргызскага супрацоўніцтва, паглыбленне ўзаемадзеяння ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза ствараюць надзейную аснову для далейшага ўмацавання традыцыйна дружалюбных адносін паміж народамі Беларусі і Кыргызстана, садзейнічаюць эканамічнаму росту і росквіту нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.