Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Харватыі Калінду Грабар-Кітаравіч з нацыянальным святам

25 июня 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Харватыі Калінду Грабар-Кітаравіч з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці.

"Упэўнены, што канструктыўныя адносіны паміж Беларуссю і Харватыяй будуць і ў далейшым садзейнічаць развіццю двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах узаемнай зацікаўленасці дзеля працвітання нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Каліндзе Грабар-Кітаравіч добрага здароўя і плённай працы, а жыхарам Харватыі - міру і дабрабыту.