Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран з нацыянальным святам

11 февраля 2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Хасана Раўхані і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - 38-ай гадавінай Ісламскай рэвалюцыі. 

"Беларуска-іранскі дыялог традыцыйна мае адкрыты, дружалюбны характар. Мы змаглі дасягнуць значнага прагрэсу ў двухбаковых адносінах ва ўсіх галінах", - гаворыцца ў віншаванні. 

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што нарошчванне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і рэалізацыя ўзаемавыгадных сумесных праектаў поўнасцю адпавядаюць інтарэсам дзвюх краін і будуць садзейнічаць далейшаму ўмацаванню сувязей паміж народамі Беларусі і Ірана.