Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грузіі Гіоргі Маргвелашвілі з нацыянальным святам - Днём незалежнасці.
У віншаванні гаворыцца, што сёння Беларусь і Грузія дынамічна развіваюць міждзяржаўны дыялог, імкнуцца дасягнуць высокага ўзроўню ўзаемадзеяння ў розных сферах.
Прэзідэнт Беларусі выказаў перакананасць, што сумесныя намаганні дзвюх краін, якія базіруюцца на даверы і традыцыях сяброўства, дадуць магчымасць пашырыць рамкі беларуска-грузінскага супрацоўніцтва і рэалізаваць існуючыя дамоўленасці.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грузіі з нацыянальным святам - Днём незалежнасці
26 мая 2015













