Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грэчаскай Рэспублікі з Днём незалежнасці

25 марта 2016

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь высока шануе традыцыйна дружалюбныя адносіны з Грэцыяй, заснаваныя на прынцыпах узаемнай павагі і даверу. Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць, што ўсебаковае супрацоўніцтва, якое адпавядае інтарэсам грамадзян дзвюх краін, будзе і далей няўхільна развівацца.