Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Германіі з нацыянальным святам

3 октября 2013

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Германія Ёахіма Гаўка і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём германскага адзінства.


Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што пашырэнне даверу і ўзаемаразумення паміж Беларуссю і Германіяй будзе садзейнічаць больш поўнай рэалізацыі значнага патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва.