Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла са святам Вялікадня.
Вялікдзень нясе кожнаму святло дабрыні, любові і надзеі, напаўняючы сэрцы радасцю і пачуццём прыналежнасці да вечных хрысціянскіх каштоўнасцяў, - гаворыцца ў віншаванні.
Вашай нястомнай працай і архіпастырскай апекай Праваслаўная Царква спрыяе ўмацаванню маральных асноў грамадства, дапамагае ў падтрыманні стабільнасці і згоды, актыўна ўдзельнічае ў захаванні гісторыка-культурнай спадчыны. Упэўнены, што Ваша мудрасць і духоўны вопыт будуць і ў далейшым належным маральным арыенцірам для шматлікіх людзей, праўдзівым прыкладам самаадданага служэння Царкве і сваёй Айчыне, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.













