Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Пан Гі Муна з юбілеем стварэння ААН

24 октября 2015

Арганізацыі Аб'яднаных Нацый сёння 70. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна з юбілеем стварэння Арганізацыі.

"Сямідзесяцігадовы юбілей – добрая нагода для асэнсавання і ацэнкі стану і перспектыў развіцця Арганізацыі. Безумоўна, значнымі поспехамі ААН у вырашэнні міжнародных праблем па праве можна ганарыцца. Аднак яшчэ многае неабходна зрабіць у барацьбе з сучаснымі выклікамі і пагрозамі. Толькі сумеснымі намаганнямі члены Арганізацыі здолеюць дасягнуць таго, каб свет сапраўды стаў справядлівым і бяспечным для ўсіх, як гэта задумвалі краіны - заснавальніцы ААН, сярод якіх была і Беларусь", - гаворыцца ў віншаванні.