Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нікаласа Мадура

15 апреля 2013

З пераканаўчай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах Нікаласа Мадура павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Сёння ў Беларусі шчыра рады за Вас і Венесуэлу. Мы ўсім сэрцам і душой хварэлі за прадаўжальніка справы вялікага палітыка дваццатага і дваццаць першага стагоддзяў - Камандантэ Уга Чавеса. Выбар, зроблены венесуэльскім народам, сведчыць аб вялізным даверы і прызнанні Вашых выдатных заслуг у абароне і падтрымцы дзяржаўных інтарэсаў Венесуэлы, - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка запрасіў Нікаласа Мадура наведаць Беларусь з афіцыйным візітам.