Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нікаласа Мадуру

21 мая 2018

З перавыбраннем на пасаду прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

"Электаральная кампанія, якая прайшла чарговы раз, прадэманстравала, што ў Венесуэле зноў перамагла сапраўдная дэмакратыя і народная справядлівасць. Вынікі выбараў сведчаць пра шырокую падтрымку грамадствам ідэй Баліварыянскай рэвалюцыі і будаўніцтва сацыялізму ХХІ стагоддзя, якія Вы, паважаны Нікалас, мужна абараняеце ў складаных знешнепалітычных умовах і пры эканамічным процідзеянні шматлікіх агрэсіўных сіл", - гаворыцца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь сур'ёзна настроена на далейшае развіццё канструктыўнага дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.