Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ірыну Алфёраву з юбілеем

13 марта 2016
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расійскай Федэрацыі Ірыну Алфёраву з юбілеем. 

"Вы маеце яркі артыстычны талент, цудоўна валодаеце акцёрскім майстэрствам і праяўляеце выключную працаздольнасць. Дзякуючы гэтым якасцям Вам удалося стварыць галерэю запамінальных мастацкіх вобразаў. Сваёй творчасцю Вы заваявалі папулярнасць у гледачоў ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні. 

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што плённая творчая дзейнасць Ірыны Алфёравай і ў далейшым будзе дарыць аматарам тэатра і кіно радасць і натхненне.