Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Ірыну Алеграву

20 января 2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Ірыну Алеграву з юбілеем.

"Цудоўны голас, талент і артыстызм дапамаглі Вам дасягнуць прафесійных вышынь, заваяваць аўтарытэт і шчырую любоў публікі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі творчасць Ірыны Алегравай карыстаецца шырокай папулярнасцю. "Упэўнены, Вы і ў далейшым будзеце радаваць гледачоў новымі песнямі і яркімі праектамі, спрыяць умацаванню сяброўства паміж нашымі народамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.