Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Святлану Акружную

26 января 2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Святлану Акружную з юбілеем.

"Больш як 50 гадоў Вы самааддана служыце сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Створаныя Вамі вобразы пакінулі яркі след у сэрцах гледачоў. Эмацыйна багатыя гераіні, надзеленыя выразнай індывідуальнасцю, заўсёды прыцягвалі публіку моцным характарам і ў той жа час тонкім лірызмам", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што плённая дзейнасць Святланы Акружной, накіраваная на захаванне і развіццё найлепшых традыцый айчыннай тэатральнай школы, заслугоўвае высокай ацэнкі.