Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленку з 70-годдзем

15 ноября 2017

"Ваш унікальны талент, артыстычныя здольнасці і адданасць любімай справе заслугоўваюць захаплення і павагі. У Вашым выкананні песні, якія сталі шэдэўрамі беларускай эстрады, заўсёды гучаць шчыра і пранікліва, кранаюць сэрцы і натхняюць людзей", - гаворыцца ў віншаванні. 

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што высокая ўнутраная культура, уменне данесці аўтарскую думку да шырокай аўдыторыі зрабілі Анатоля Ярмоленку і заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль "Сябры" папулярнымі ў розных кутках свету. 

"Ваша творчая дзейнасць прайшла выпрабаванне часам і працягвае служыць эталонам прафесійнага майстэрства, стала культурным здабыткам Беларусі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.