Германія сёння адзначае Дзень адзінства. Са святам народ ФРГ павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што аб'яднанне гэтай краіны, падзеленай на працягу доўгіх гадоў, стала адным з сімвалаў заканчэння халоднай вайны і дазволіла пачаць новую старонку ў гісторыі ўсёй Еўропы. Немцы добра ведаюць цану народнага адзінства і дзяржаўнасці, таму яны здольныя зразумець і падтрымаць імкненне беларусаў да захавання суверэнітэту і незалежнасці. Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў перакананасць, што хутка будуць знойдзеныя магчымасці, каб пераадолець існуючыя рознагалоссі і стэрэатыпы, аднавіць дыялог Мінска і Берліна, а таксама выйсці на новы этап канструктыўнага супрацоўніцтва.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ ФРГ з Днём адзінства
3 октября 2021













