Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Філарэта

10 октября 2013

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з 35-годдзем архіпастырскага служэння на беларускай зямлі.


За гэтыя гады вашымі намаганнямі не толькі адроджана Праваслаўная царква ў Беларусі, але і адноўлены многія святыні, створана сістэма падрыхтоўкі свяшчэннаслужыцеляў, шырокае развіццё атрымалі багаслоўскія даследаванні, новым зместам насычаецца гуманітарная свецкая адукацыя, - гаворыцца ў віншаванні. - За сваю шматбаковую дзейнасць вы ўдастоены звання Герой Беларусі, што сведчыць не толькі аб прызнанні вашых намаганняў на ніве захавання і развіцця духоўнай спадчыны, але і аб высокім статусе Беларускай праваслаўнай царквы ў нашай краіне.


Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мітрапаліту Філарэту здароўя, невычэрпных сіл, далейшых поспехаў у архіпастырскім служэнні.