Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Філарэта з Хрыстовым Уваскрэсеннем

19 апреля 2014
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Філарэта - ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з Хрыстовым Уваскрэсеннем.

Беларускі народ ставіцца да Вас з любоўю і прызнаннем. Шмат у чым менавіта дзякуючы Вашым намаганням узноўленая дзейнасць Беларускай Праваслаўнай Царквы ва ўсёй яе поўнасці. Мы высока шануем Ваш уклад у справу адраджэння хрысціянскіх традыцый, маральнае аздараўленне грамадства. І таму так значны Ваш аўтарытэт у Беларусі - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт пажадаў Мітрапаліту Філарэту здароўя і аптымізму, абароны і дапамогі Божай у яго служэнні. Няхай Вашымі малітвамі і ў далейшым памнажаецца духоўнае багацце нашай краіны - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.