Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Філарэта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з 80-годдзем

21 марта 2015

"Вы прайшлі насычаны і цяжкі шлях служэння праваслаўю, прыкладаючы вялізныя намаганні для таго, каб праваслаўная царква адрадзілася і стала духоўнай апорай народа. Працамі і малітвамі першага беларускага экзарха адноўленыя гістарычныя святыні, узведзеныя новыя храмы і манастыры, шырокае развіццё атрымаў багаслоўскі і міжцаркоўны дыялог. Вы заўсёды заклікалі да хрысціянскай любові, міру і грамадскай згоды", - гаворыцца ў віншаванні.