Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Маху Вачыралангкорна з уступленнем на каралеўскі трон Тайланда

2 декабря 2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Маху Вачыралангкорна Бодынтхаратхеппхаяварангкуна з уступленнем на каралеўскі трон Тайланда.

"Рэспубліка Беларусь надае важнае значэнне развіццю ўсебаковых адносін з вашай краінай. Упэўнены, што сумесна мы зможам у поўнай меры рэалізаваць існуючы патэнцыял беларуска-тайландскага ўзаемадзеяння", - гаворыцца ў віншаванні.