Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лётчыка-касманаўта СССР двойчы Героя Савецкага Саюза Аляксея Лявонава з 80-годдзем.
Вы належыце да ўнікальнай кагорты першапраходцаў Сусвету - моцных і мужных людзей, якія даказалі веліч розуму і невычэрпнасць магчымасцей чалавека. Упершыню ў свеце зроблены Вамі выхад у адкрыты космас навекі ўпісаны ў гісторыю, а вынікі праведзеных на каляземнай арбіце даследаванняў далі магутны імпульс развіццю навукі, - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі Аляксея Лявонава ведаюць і цэняць як выдатнага лётчыка-касманаўта і даўняга сябра краіны. Упэўнены, што Ваша дзейнасць і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню дружбы нашых брацкіх народаў, - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аляксею Лявонаву здароўя, поспехаў, шчасця і дабрабыту.














