Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іспаніі Філіпа VI

12 октября 2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іспаніі Філіпа VI з нацыянальным святам - Днём іспанскай нацыі.

"Разлічваю на далейшае паступальнае пашырэнне адносін паміж нашымі краінамі, якое адпавядае інтарэсам народаў Беларусі і Іспаніі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што запланаванае адкрыццё пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія дасць магчымасць яшчэ больш плённа развіваць двухбаковае супрацоўніцтва па розных напрамках узаемадзеяння.