Аляксандр Лукашэнка павіншаваў каманду хакейнага клуба "Нёман"

7 апреля 2018

Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў каманду хакейнага клуба "Нёман" з упэўненай і прыгожай перамогай у адкрытым чэмпіянаце Беларусі па хакеі з шайбай у Экстралізе сезона 2017/2018 года і заваяваннем Кубка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

"Гэта дасягненне - вынік сур'ёзнай працы не толькі спартсменаў, але і ўсіх спецыялістаў і трэнераў, якія забяспечвалі неабходныя ўмовы для паспяховага выступлення каманды. Ва ўпартым і напружаным супрацьстаянні з мінскім "Юнацтвам" вы даказалі, што ў радах "Нёмана" сабраліся сапраўдныя майстры, здольныя на працягу ўсяго сезона захоўваць выдатную спартыўную форму, байцоўскія якасці і нацэленасць на вынік", - гаворыцца ў віншаванні.

Камандзе хакейнага клуба "Нёман" Аляксандр Лукашэнка пажадаў моцнага здароўя і новых перамог.