Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў часопіса "Вясёлка" з 60-годдзем

12 апреля 2017

Лукашэнка павіншаваў калектыў часопіса "Вясёлка" з 60-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі часопіса "Вясёлка" з 60-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара выдання.

"На працягу многіх гадоў ваша выданне служыць надзейным сябрам і добрым дарадчыкам для юных чытачоў, дапамагае выхоўваць у маладога пакалення любоў да Радзімы, павагу да нашай мовы, гісторыі і культуры, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Дзейнасць часопіса заўсёды была накіравана на развіццё лепшых традыцый беларускай дзіцячай літаратуры і журналістыкі". Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што і ў далейшым творчы калектыў рэдакцыі прадоўжыць гэту высакародную справу.