Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Прэзідэнцкай бібліятэкі

10 декабря 2013

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў дзяржаўнай установы Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь з 80-годдзем з дня заснавання бібліятэкі.


Развіццё гэтай установы непарыўна звязана са станаўленнем беларускай дзяржавы. Яна заўсёды ўносіла важкі ўклад у бібліятэчна-бібліяграфічнае забеспячэнне дзейнасці дзяржаўных органаў, вучоных і спецыялістаў, садзейнічаючы вырашэнню важнейшых народнагаспадарчых задач, - гаворыцца ў віншаванні.


Сёння гэта буйнейшы інфармацыйны цэнтр Беларусі ў сферы кіравання, палітыкі, эканомікі, права і іншых грамадскіх навук, які мае ўнікальныя фонды і электронныя рэсурсы, даступныя ўсім грамадзянам нашай краіны, - адзначыў кіраўнік дзяржавы.