Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь з 60-годдзем

1 января 2016

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь з 60-годдзем.

"Прыемна, што галоўнымі героямі тэлеэфіру ўсе гэтыя гады былі і застаюцца людзі, чыя паўсядзённая праца забяспечвае сацыяльна-палітычную стабільнасць і эканамічнае развіццё, узбагачае айчынную культуру, умацоўвае нацыянальную бяспеку нашай дзяржавы. Мільёны гледачоў бачаць свет вачамі журналістаў і карэспандэнтаў, таму чакаюць ад вас кампетэнтнасці, глыбокіх ведаў і, вядома, сталасці ў прафесійных ацэнках падзей, якія адбываюцца".