Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Імператара Акіхіта і народ Японіі з нацыянальным святам

23 декабря 2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Імператара Японіі Акіхіта і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём нараджэння Імператара.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у далейшым дынамічным развіцці плённага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Японіяй, якое заснавана на ўзаемным даверы і разуменні.