Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ільхама Аліева з Днём Рэспублікі

28 мая 2016

Дзень Рэспублікі адзначае Азербайджан. Па ўсёй "краіне агнёў" праходзяць урачыстыя мерапрыемствы. Дэкларацыя аб Незалежнасці Дэмакратычнай Рэспублікі Азербайджан была прынятая 98 гадоў таму. Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ільхама Аліева з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь застаецца надзейным сябрам Азербайджана і гатовая прыкладаць усе намаганні для далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва.