Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ібрагіма Саідава з бронзавай узнагародай

21 августа 2016

Ёсць дзявяты медаль! Ібрагім Саідаў заваяваў бронзу ў барацьбе вольнага стылю ў катэгорыі да 125 кілаграмаў. У нялёгкім баі ўраджэнец расійскага Дагестана, які выступае за нашу краіну, перамог армянскага спартсмена. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ібрагіма Саідава з бронзавай узнагародай. "Ты ўпарта ішоў да гэтага поспеху і дамогся яго на дыванах Рыа-дэ-Жанэйра ў самай цяжкай вагавой катэгорыі, дзякуючы сваёй мужнасці, цярпенню і працавітасці", - падкрэсліў Прэзідэнт. У віншаванні адзначаецца, што гэтая перамога натхніць новыя пакаленні барцоў і трэнераў на самаадданую працу і яркія перамогі ў славу беларускага спорту.