Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Гурбангулы Бердымухамедава з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Туркменістана

13 февраля 2017

"Пераканаўчая перамога - сведчанне прызнання Вашага бясспрэчнага аўтарытэту як нацыянальнага лідара, падтрымкі ўзятага Вамі курсу на ўмацаванне незалежнага Туркменістана і яго пазіцый на сусветнай арэне, - гаворыцца ў віншаванні. - Яркім пацвярджэннем гэтага з'яўляецца таксама заснаванне Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ініцыіраванага Туркменістанам Міжнароднага дня нейтралітэту".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што плённы беларуска-туркменскі дыялог, закладзеныя традыцыі сяброўства і ўзаемная падтрымка будуць і надалей спрыяць дынамічнаму развіццю супрацоўніцтва ў інтарэсах дзвюх краін.