Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Гурбангулы Бердымухамедава з Днём Незалежнасці

27 октября 2015
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з нагоды нацыянальнага свята - Дня Незалежнасці. 

"За гады суверэнітэту, грунтуючыся на ўласцівую народу Туркменістана працавітасць, краіна дабілася ўражальных вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці, - гаворыцца ў віншаванні. - Дасягненні туркменскай дзяржавы атрымалі заслужанае прызнанне сусветнай супольнасці, а Вашы знакавыя ініцыятывы, накіраваныя на ўмацаванне міжнароднай бяспекі, знаходзяць шырокі водгук і нязменна падтрымліваюцца Рэспублікай Беларусь". 

"Перакананы, што нашы добрыя адносіны і існуючы патэнцыял для прадаўжэння двухбаковага супрацоўніцтва з'яўляюцца залогам далейшага ўмацавання ўзаемавыгаднага партнёрства", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.