Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Галіну Волчак

19 декабря 2013

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мастацкага кіраўніка Маскоўскага тэатра Сучаснік народную артыстку СССР Галіну Волчак з юбілеем.


Ваша імя непарыўна звязана з лёсам Маскоўскага тэатра Сучаснік. Разам з сябрамі-аднадумцамі Вы знаходзіліся ля вытокаў яго стварэння, сваім талентам, сілай характару і адданасцю мастацтву ўнеслі значны ўклад у развіццё гэтага праслаўленага калектыву, - гаворыцца ў віншаванні.


Упэўнены, што Ваша дзейнасць і ў далейшым будзе садзейнічаць прагрэсу тэатральнага мастацтва, умацаванню дружбы і духоўных сувязей паміж нашымі народамі, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.