Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эмамалі Рахмона з Днём Незалежнасці Таджыкістана

9 сентября 2013

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмона з Днём Незалежнасці.


Гістарычна існуючыя паміж нашымі народамі дружалюбныя сувязі з'яўляюцца трывалай асновай для далейшага раскрыцця значнага патэнцыялу беларуска-таджыкскіх адносін, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.


Перакананы, што плённае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Таджыкістан будзе і ў далейшым развівацца на аснове партнёрства, узаемнага даверу і канструктыўнага дыялогу, - гаворыцца ў віншаванні.