Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па біятлоне Дар'ю Домрачаву з залатым медалём, заваяваным на другім этапе Кубка свету ў спрынтарскай гонцы.
"На працягу сваёй кар'еры ты дэманструеш якасці выдатнага спартсмена, якія сёння прынеслі табе заслужаную перамогу на трасе Хохфільцэна, якая ўжо стала для цябе шчаслівай", - гаворыцца ў віншаванні.
"Мы верым у цябе і з вялікай надзеяй чакаем ад жаночай зборнай яркага і дзейснага сезона", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён таксама пажадаў Дар'і Домрачавай, усёй камандзе, трэнерскаму штабу ўпэўненасці ў сваіх сілах, моцнага здароўя і поспехаў.