Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Далю Грыбаўскайтэ з перамогай на выбарах

26 мая 2014

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Далю Грыбаўскайтэ з перамогай на выбарах Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі.


Упэўнены, што Ваша дзейнасць на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе будзе і далей садзейнічаць умацаванню сацыяльна-эканамічнай стабільнасці Літвы і аўтарытэту краіны на міжнароднай арэне, далейшаму развіццю беларуска-літоўскіх адносін ва ўсіх сферах двухбаковага ўзаемадзеяння на карысць нашых народаў, - гаворыцца ў віншаванні.