Аляксандр Лукашэнка павіншаваў БДАТУ з 60-годдзем

23 октября 2014

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта з 60-годдзем з дня заснавання ВНУ.


Ваша ВНУ ўпэўнена прайшла шлях ад інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі да вядучай установы вышэйшай адукацыі па падрыхтоўцы інжынерна-тэхнічных кадраў для аграпрамысловага комплексу краіны. У яе сценах падрыхтавана больш як 46 тысяч спецыялістаў, якія паспяхова працуюць у розных галінах народнай гаспадаркі і ўносяць важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі, - гаворыцца ў віншаванні.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дасягненні ў адукацыйнай і навуковай дзейнасці, якія атрымалі прызнанне не толькі ў Беларусі, але і за мяжой, з'яўляюцца вынікам высокага прафесіяналізму і зладжанай работы выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта.


Упэўнены, што і ў далейшым ваш з'яднаны калектыў будзе плённа працаваць у імя Айчыны, з гонарам прымнажаючы добрую славу роднай ВНУ, - падкрэсліў Прэзідэнт.