Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства Дынама

18 апреля 2013

Паважаныя таварышы!


Віншую вас з 90-годдзем стварэння таварыства Дынама - старэйшай фізкультурна-спартыўнай арганізацыі Беларусі.


Застаючыся на працягу дзесяцігоддзяў кузняй чэмпіёнаў, БФСТ Дынама адыгрывае вядучую ролю ў спорце вышэйшых дасягненняў, выхаванні алімпійскага рэзерву, развіцці гульнявых дысцыплін.


Прыемна, што на трох апошніх Алімпійскіх гульнях дынамаўцы заваявалі 26 медалёў і неаднаразова дабіваліся перамог у міжнародных спаборніцтвах.


Здароўе нацыі - адзін з найважнейшых прыярытэтаў нашай дзяржаўнай палітыкі. Важна, што сёння ў БФСТ Дынама захоўваюць і прымнажаюць свае лепшыя традыцыі, прапагандуюць здаровы лад жыцця, садзейнічаюць патрыятычнаму і маральнаму выхаванню моладзі.


Упэўнены, што, абапіраючыся на магутны патэнцыял і маючы перспектыўнае бачанне задач, таварыства Дынама ўпіша яшчэ нямала яркіх старонак у слаўны летапіс айчыннага спорту.


Жадаю ўсім дынамаўцам здароўя, поспехаў, дабрабыту і новых перамог у імя працвітання Беларусі.


Аляксандр Лукашэнка