Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў з 40-годдзем

15 октября 2015
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў з 40-годдзем з дня заснавання ВНУ. 

У віншаванні адзначаецца, што за параўнальна кароткі перыяд часу ўніверсітэт заняў дастойнае месца ў адукацыйнай прасторы краіны і замацаваў за сабой статус вядучай ВНУ ў сферы культуры. 

"Сёння ўніверсітэт з'яўляецца цэнтрам прыцяжэння маладых творчых сіл, уносіць значны ўклад у эстытычнае выхаванне падрастаючага пакалення, захаванне духоўных традыцый беларускага народа", - сказаў кіраўнік дзяржавы.