Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём працы

1 мая 2018

Беларусь сёння адзначае Дзень працы. Першамай - свята вясны, Дзень міжнароднай салідарнасці працаўнікоў. Гэтая добрая традыцыя аб'ядноўвае шматлікія пакаленні. Са святам беларусаў павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка:

"Беларускі народ заўсёды імкнуўся да тварэння. Пераадольваючы выпрабаванні ў розныя гістарычныя перыяды, наша краіна станавілася мацнейшай і прыгажэйшай. У гэтым заслуга беларусаў, галоўнымі рысамі нацыянальнага характару якіх з'яўляюцца добрасумленнае стаўленне да працы, сумленнасць, справядлівасць і адданасць сваёй зямлі. Сёння мы працягваем слаўныя традыцыі і перадаём іх дзецям, развіваемся і рухаемся наперад. Хай гэта свята падорыць усім нам добры настрой і вясновы росквіт творчых сіл. Хай у сем'ях захоўваюцца мір, любоў і ўзаемаразуменне", - гаворыцца ў віншаванні.