Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Башара Асада

9 июня 2014

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Башара Асада з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі.


Упэўнены, што пад Вашым кіраўніцтвам Сірыя будзе і ў далейшым паспяхова змагацца з тэрарызмам і знешнім умяшаннем у свае ўнутраныя справы, - гаворыцца ў віншаванні.


Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у паспяховым выхадзе Сірыі з крызісу і зацікаўленасці ў далейшым развіцці і ўмацаванні двухбаковых адносін ва ўсіх сферах.