Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Алу Пугачову з юбілеем.
Вы - унікальная асоба, адна з найвялікшых зорак сучаснай эстрады, чый непадуладны ні павевам часу, ні капрызам моды талент заваяваў прызнанне мільёнаў прыхільнікаў, - гаворыцца ў віншаванні.
Вялікай павагі заслугоўвае падтрымка, якую Вы аказваеце маладым артыстам, з'яўляючыся для іх аўтарытэтным настаўнікам і натхняльным прыкладам адданага служэння мастацтву, - адзначыў Прэзідэнт. - Мы высока шануем Вас як выдатную спявачку і нашага даўняга сябра, чыя творчасць карыстаецца вялікай папулярнасцю на беларускай зямлі.














