Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў прыняцця ў навуковай сферы важных рашэнняў

8 апреля 2017

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў прыняцця ў навуковай сферы важных рашэнняў, каб навука рухалася наперад і развівалася. На гэтым Кіраўнік дзяржавы завастрыў увагу, выступаючы ў Нацыянальнай акадэміі навук на нарадзе аб праблемах і перспектывах развіцця беларускай навукі.

Прэзідэнт лічыць, што трэба не рэфармаваць, а ўдасканальваць ужо дасягнутае раней у навуковай сферы. Усяго абмеркаваць праблемныя пытанні і знайсці шляхі іх вырашэння ў Нацыянальнай акадэміі навук сабраліся больш як 400 чалавек. Прэзідэнт заклікаў удзельнікаў нарады па-дзелавому, дакладна абмеркаваць, наколькі адказвае сучасным рэаліям сістэма кіравання і функцыянавання навукі, якая існуе зараз.

Яшчэ да пачатку вялікай размовы Прэзідэнт азнаёміўся з выставай навуковых і навукова-тэхнічных дасягненняў. 150 найноўшых экспанатаў - гэта вынікі даследаванняў і распрацовак за апошнія два гады. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, важна, каб гэтыя добрыя - нават сусветнага ўзроўню дасягненні - не засланілі тыя праблемы, якія існуюць сёння ў навуцы.

Размова Кіраўніка дзяржавы з навукоўцамі доўжылася больш як пяць гадзін. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на інэртнасць і грувасткасць структуры навуковай сферы. У ліку агучаных Прэзідэнтам праблем адсутнасць значных дзяржаўных кантрактаў на закупку навукова-тэхнічнай і інавацыйнай прадукцыі. Таму павінны быць выпрацаваныя канкрэтныя прапановы па развіцці навуковай сферы - ад сістэмы падрыхтоўкі кадраў да ўкаранення ноу-хау ў эканоміку. Цяперашні год - Год навукі - вырашальны. Ад яго будзе залежаць увесь наступны запал мадэрнізацыі і развіцця. Да стратэгіі Прэзідэнт просіць далучыцца не толькі навукоўцаў і чыноўнікаў, але і заканадаўцаў. Кіраўнік дзяржавы настойвае - навуцы ў Беларусі быць вялікай, фундаментальнай і прыкладной на патрэбы краіны. Да верасня даручана рыхтаваць Пасланне Прэзідэнта навуковай супольнасці.