Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў аптымізаваць выдаткі бюджэту на наступны год

17 декабря 2018

Аптымізаваць выдаткі бюджэту на наступны год і не дапусціць марнатраўства дзяржаўных сродкаў. Гэта запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка, калі прымаў з дакладам кіраўніцтва ўрада, Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Рэспублікі і Камітэта дзяржкантролю. На парадку дня - законы з бюджэтнага пакета і абноўлены Падатковы кодэкс. Яшчэ ў кастрычніку Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу дапрацаваць гэтыя найважнейшыя дакументы. У прыватнасці, паказвалася, што размеркаванне бюджэту на наступны год   павінна ажыццяўляцца з улікам знешніх умоў. Кранулі падчас размовы і тэму падатковага манеўру Расіі ў нафтавай сферы. Прэзідэнт адзначыў, што ў "эканоміцы краіны нічога не абваліцца", але некаторыя дагаворы, асабліва ў рамках ЕАЭС і Саюзнай дзяржавы, могуць быць перагледжаныя.

У цэлым паказчыкі на наступны год пазітыўныя: тэмп росту ВУП закладзены ў 102 працэнты, стаўка рэфінансавання таксама не зменіцца - 10 пунктаў. Падрабязнасці дакладу ў Палацы Незалежнасці глядзіце ў нашых наступных выпусках.