Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў эфектыўнага вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны

19 апреля 2016

Прэзідэнт Беларусі запатрабаваў ад вышэйшых службовых асоб, урада, Нацбанка і губернатараў эфектыўнага вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў напярэдадні, прымаючы справаздачу аб выніках развіцця краіны ў першым квартале года і мерах па павышэнні эфектыўнасці эканомікі. Прэзідэнт адзначыў, што, нягледзячы на невялікую станоўчую дынаміку ў аднаўленні эканамічнага росту, пераважная колькасць параметраў застаецца ў чырвонай зоне нявыкананых паказчыкаў. Ва ўрада ёсць квартал, каб згрупавацца і паказаць вынікі.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што два найбліжэйшыя важныя мерапрыемствы вызначаць далейшую стратэгію развіцця Беларусі сёлета. Гэта Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, а таксама Усебеларускі народны сход, дзе будуць канчаткова вызначаныя задачы на перспектыву.